Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 09 Люты 2024 14:10

Купалаўцы ў ліку пераможцаў абласнога конкурсу «ТэхнаЁлка»

photo 5343804868554511940 yУ конкурсе бралі ўдзел навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй, сярэдне спецыяльнай, вышэйшай і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.

Выстава “ТэхнаЁлка” – перформанс навукі і мастацтва, які кожны год збірае тысячы ўдзельнікаў па ўсёй краіне.

Студэнты і навучэнцы каледжаў прадстаўляюць на суд гледачоў і журы сваё бачанне таго, як павінна выглядаць навагодняя прыгажуня - ёлка ў тэхнічным выкананні.

Па выніках абласнога этапу конкурсу студэнты-купалаўцы сталі пераможцамі і прызёрамі ў трох намінацыях, а менавіта: I месца ў намінацыі “Дызайн-ёлка” заняла распрацоўка “Ёлка-шасцярэнька” студэнтаў 4 курса інжынернага факультэта Іллі Кужалевіча і Мікіты Шэўчыка, Аляксандра Вырко і Івана Седляра.

II месца ў намінацыі "Навагодні сувенір" - распрацоўка "Белы сябар з казачнай Лапландыі" студэнткі 2 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Вікторыі Кучук.

III месца ў намінацыі "Дызайн-ёлка" заняла распрацоўка "Ёлка навагодняя" студэнткі 2 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Анастасіі Чыбук.

Лепшыя работы купалаўцаў прадставяць Гродзенскую вобласць на Рэспубліканскім конкурсе "ТэхнаЁлка".

Віншуем з перамогай юнакоў і жадаем поспехаў на рэспубліканскім этапе!