Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 08 Люты 2024 16:32

Пакараем новыя вяршыні: купалавец стаў прызёрам конкурсу аналітычных эсэ Акадэміі нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь

ффотоУзнагароджанне пераможцаў прайшло ў Акадэміі нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь 31 студзеня.

Студэнт 3 курса юрыдычнага факультэта Купалаўскага ўніверсітэта Уладзіслаў Курлянчык адзначаны дыпломам I ступені па выніках конкурсу аналітычных эсэ Акадэміі нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь.

Мэта конкурсу – прыцягненне ўвагі да пытанняў забеспячэння нацыянальнай бяспекі, абароны дзяржаўнасці і канстытуцыйнага ладу Рэспублікі Беларусь, аналітычнага суправаджэння прыняцця рашэнняў, даследаванняў рэгіянальных і міжнародных адносін.

Конкурс дазволіў беларускай моладзі атрымаць уяўленне аб дзейнасці органаў дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, сфарміраваць навыкі аналітычнай работы, развіць кампетэнцыі ў сферы забеспячэння нацыянальнай бяспекі.

– Гэты конкурс дае магчымасць прааналізаваць цікавыя для сябе тэмы, зрабіць пэўныя высновы. Так, мая праца была звязана з працэсамі цыфравізацыі ў кантэксце рэгіянальнага развіцця. Цікава было даведацца пра асаблівасці дзейнасці органаў дзяржаўнай бяспекі, а менавіта прафесіі «аналітык», - падзяліўся лаўрэат конкурсу Уладзіслаў Курлянчык.

У рамках урачыстай цырымоніі ўзнагароджання перад удзельнікамі выступілі прадстаўнікі органаў дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, прадстаўнікі Акадэміі нацыянальнай бяспекі. Іх выступленні дазволілі ўдзельнікам конкурсу даведацца пра асаблівасці дзейнасці акадэміі і органаў дзяржаўнай бяспекі.

Таксама ўдзельнікам была дадзена магчымасць наведаць музей Акадэміі нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь і даведацца пра гісторыю развіцця органаў дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь.

 

image (13)