Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 06 Люты 2024 15:37

Запрашаем купалаўцаў прыняць удзел у VI Рэспубліканскай навукова-практычнай інтэрнэт-канферэнцыі студэнтаў і маладых даследчыкаў

photo 5336889451516909171 yНавуковая канферэнцыя "Медыякамунікацыі ў ХХI стагоддзі: традыцыі і навацыі" пройдзе ў вочна-дыстанцыйным фармаце 22 сакавіка 2024 года.

Арганізатарам канферэнцыі выступае кафедра журналістыкі факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму.

Удзел у дыскусіі будзе цікавы ўсім маладым даследчыкам, хто цікавіцца журналістыкай, рэкламай і сувязямі з грамадскасцю, лінгвістыкай, літаратуразнаўствам, сацыялогіяй, гісторыяй, праводзіць даследаванні ў сферы турызму і гасціннасці, інфармацыйнай пісьменнасці, вывучае спецыфіку перакладчыцкай дзейнасці і медыяадукацыі.

Кожны ўдзельнік, які прадставіў на канферэнцыі вынікі сваіх навуковых пошукаў, атрымае сертыфікат. Па выніках канферэнцыі будзе падрыхтаваны зборнік матэрыялаў.

Прыём заявак і тэкстаў артыкулаў здзяйсняецца да 1 сакавіка 2024 года. Падрабязную інфармацыю і рэгістрацыйную форму можна знайсці ТУТ.