Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 01 Люты 2024 13:49

Студэнтка Купалаўскага ўніверсітэта - прызёр конкурсу на лепшую працу ў сферы абароны персанальных дадзеных

photo 5321284830308194849 yНавуковая работа студэнткі 4 курса юрыдычнага факультэта Марыны Масальскай адзначана дыпломам ІІІ ступені ў намінацыі "Лепшая студэнцкая работа" па выніках конкурсу на лепшую работу ў сферы абароны персанальных даных. Навуковы кіраўнік - старшы выкладчык кафедры міжнароднага права Дыяна Літвінчук.

Конкурс арганізаваны Нацыянальным цэнтрам абароны персанальных звестак і праводзіцца штогод. Да ўдзелу былі запрошаны студэнты, магістранты, прафесарска-выкладчыцкі склад устаноў вышэйшай адукацыі, работнікі навуковых, навукова-практычных і іншых арганізацый, і ў цэлым людзі, якія працуюць па юрыдычных спецыяльнасцях.

Асноўная мэта конкурсу - прыцягненне грамадскай увагі да пытанняў прававога рэгулявання адносін у сферы абароны персанальных дадзеных.