Надрукаваць гэтую старонку
Чацвер, 01 Люты 2024 08:28

На Савеце ўніверсітэта ўшаноўвалі Купалаўцаў

IMG 4726Па традыцыі на пасяджэнні Савета універсітэта ўшаноўвалі супрацоўнікаў і студэнтаў, якія дасягнулі поспехаў у вучэбнай, навуковай і выхаваўчай дзейнасці.

 Рэктар Купалаўскага ўніверсітэта Ірына Кітурка павіншавала з прысуджэннем вучонай ступені кандыдата біялагічных навук старшага выкладчыка кафедры хіміі і біятэхналогіі Лізавету Узлову, дацэнта кафедры тэорыі і методыкі спецыяльнай адукацыі Наталлю Акапян з прысваеннем вучонага звання дацэнта па спецыяльнасці «Педагогіка», а загадчыка гісторыі Ярмак з прысваеннем вучонага звання дацэнта па спецыяльнасці «Гісторыя».

Таксама Ірына Фёдараўна павіншавала з уручэннем Нагруднага знака Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь «Выдатнік адукацыі» прафесара кафедры сучасных тэхналогій праграмавання Генадзя Шушкевіча, які быў удастоены гэтай узнагароды за значны ўклад у развіццё навукі і адукацыі, укараненне перадавога педагагічнага вопыту, узорнае выкананне працоўных абавязкаў, высокія у навуцы і навучанні моладзі.

Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь узнагароджаны загадчык кафедры прыродазнаўчых і лінгвістычных дысцыплін і методык іх выкладання Ірына Капалыгіна за значны асабісты ўклад у развіццё навукі і інавацыйнай дзейнасці, а таксама прафесар кафедры філасофіі Сняжана Семярнік за шматгадовую плённую дзейнасць, высокую значны ўклад у падрыхтоўку высокакваліфікаваных спецыялістаў.

Ганаровай граматай Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі за асабісты ўклад у развіццё навуковых даследаванняў у галіне матэрыялазнаўства і рэсурсазберагальных тэхналогій быў узнагароджаны Васіль Струк, прафесар кафедры матэрыялазнаўства і рэсурсазберагальных тэхналогій.

Граматай Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь за актыўны ўдзел у правядзенні прыкладных навуковых даследаванняў у галіне медыцыны быў узнагароджаны дацэнт кафедры тэорыі фізічнай культуры і спартыўнай медыцыны Леў Заводнік. Таксама Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь узнагароджаны дацэнт кафедры машыназнаўства і тэхнічнай эксплуатацыі аўтамабіляў Дзмітрый Ліннік за значны асабісты ўклад у развіццё інавацыйных тэхналогій, якія забяспечваюць стварэнне новых высокатэхналагічных вытворчасцей.

Ганаровай граматай Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь за высокія паказчыкі ў рабоце, паспяховае выкананне найбольш важных задач, якія стаяць перад сістэмай атэстацыі навуковых і навукова-педагагічных работнікаў вышэйшай кваліфікацыі, узнагароджаны Хартоўскі Вадзім, загадчык кафедры лагістыкі і метадаў кіравання.

Дыпломам Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь лаўрэата конкурсу на лепшую дысертацыю 2023 года ў намінацыі «гуманітарныя навукі» за кандыдацкую дысертацыю «Білінгвізм як фактар сацыякультурнай дынамікі беларускага грамадства» была ўзнагароджана Вольга Будзёніс, намеснік дэкана па выхаваўчай рабоце.

Ганаровай граматай Беларускага рэспубліканскага фонду фундаментальных даследаванняў за плённую навукова-даследчую і публікацыйную дзейнасць у праектах БРФФД была ўзнагароджана дацэнт кафедры агульнай фізікі Наталля Валько.

Дыпломамі І ступені ІІІ Міжнароднага навукова-даследчага конкурсу «Даследчык года 2023» у намінацыі «Эканамічныя навукі» былі ўзнагароджаны аўтар і навуковы кіраўнік даследчай работы «Уплыў рызык на развіццё транснацыянальных транспартных калідораў і механізм іх страхавання» Марына Карпіцкая, дэкан факультэта эканомікі і кіравання Паліна Філіпчук, студэнтка 4 курса факультэта эканомікі і кіравання.

Ганаровай граматай Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы былі ўзнагароджаны наступныя купалаўцы: Дацэнт кафедры тэарэтычнай фізікі і цеплатэхнікі Казімір Зноска – за эфектыўную работу пры падрыхтоўцы навучэнцаў да ўдзелу ў Другой Адкрытай міжнароднай астранамічнай алімпіядзе ў якасці кіраўніка каманды; дацэнт кафедры рускай філалогіі Ірына Чэпікава – за шматгадовую плённую працу ў сістэме адукацыі, актыўную навукова-педагагічную і грамадскую дзейнасць была ўзнагароджана; выкладчык падрыхтоўчага аддзялення цэнтра даўніверсітэцкай адукацыі Лілія Шумская – за шматгадовую плённую працу, высокія дасягненні ў прафесійнай дзейнасці, значны асабісты ўклад у забеспячэнне адукацыйнага працэсу для замежных грамадзян; за добрасумленную плённую работу па падрыхтоўцы высокакваліфікаваных спецыялістаў, высокія дасягненні ў прафесійнай дзейнасці была ўзнагароджана загадчык кафедры заалогіі і фізіялогіі чалавека і жывёлін Вольга Янчурэвіч.

Падзяка Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь за высокія дасягненні ў V Міжнародным чэмпіянаце ў сферы лічбавых тэхналогій Digital Skills 2023 была аб'яўлена Рыгору Беззубіку, студэнту 4 курса факультэта матэматыкі і інфарматыкі; Яраславу Драчову, студэнту 4 курса факультэта матэматыкі і інфарматыкі; Дар'і Пералайцы, студэнтцы 1 курса факультэта мастацтваў і дызайну.

Дыпломамі І ступені Рэспубліканскага фестываля творчасці замежных студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі ў намінацыі «Уколеры падарожжа – уражанні і ўяўленні» былі ўзнагароджаны студэнткі 3 курса факультэта мастацтваў і дызайну Зонгве Мацільда Кіанда і Канонге Прыска Кабамбі.

Дыпломам І ступені Рэспубліканскага фестывалю творчасці замежных студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі ў намінацыі «Традыцыі народаў – традыцыі свету» былі ўзнагароджаны Шуай Цзіньцзюнь, аспірант факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму; Вун Кер Хан, слухач курсаў рускай мовы для замежных грамадзян; Лілія Шумская, выкладчык падрыхтоўчага аддзялення цэнтра даўніверсітэцкай адукацыі.

Граматай Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы за актыўны ўдзел і дасягнутыя вынікі ў конкурсах стартапаў рэспубліканскага і ўніверсітэцкага ўзроўняў былі ўзнагароджаны Мацвей Бачко, студэнт 4 курса фізіка-тэхнічнага факультэта; Аляксандр Зоцікаў, студэнт 4 курса факультэта біялогіі і экалогіі; Яўген Мацута, студэнт 4 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму; Аляксандр Міхалевіч, студэнт 3 курса факультэта матэматыкі і інфарматыкі; Мікіта Песняк, студэнт 3 курса факультэта матэматыкі і інфарматыкі; Павел Раманчук, студэнт 3 курса юрыдычнага факультэта; Ангеліна Янкелайць, студэнтка 3 курса філалагічнага факультэта. А за высокія дасягненні ў навукова-даследчай дзейнасці была ўзнагароджана Вераніка Генюш, студэнтка 5 курса юрыдычнага факультэта.