Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 29 Студзень 2024 15:08

Купалаўцы сталі ўдзельнікамі інфармацыйна-адукацыйнага праекта "Школа маладога выбаршчыка"

ukfdyfzНапярэдадні Адзінага дня галасавання, які адбудзецца 25 лютага 2024 года, навучэнцы Гуманітарнага каледжа ГрДУ імя Янкі Купалы далучыліся да рэспубліканскага адукацыйнага праекта.

У чацвер, 25 студзеня, у Гуманітарным каледжы Купалаўскага ўніверсітэта стартавала «Школа маладога выбаршчыка».

"Школа маладога выбаршчыка" ставіць задачу не толькі пашырыць веды аб выбарчым працэсе, але і дапамагчы моладзі развіць крытычнае мысленне, уменне аналізаваць грамадска-палітычную абстаноўку ў краіне і свеце.

Удзел у адукацыйным праекце дапаможа навучэнцам стаць больш актыўнымі грамадзянамі, якія могуць уплываць на палітычныя працэсы і прымаць адказныя рашэнні пры выбары палітычных лідараў і праграм.

Падчас працы “Школы маладога выбаршчыка”рабятам раскажуць пра асаблівасці правядзення будучай выбарчай кампаніі.

Нагадаем, што Адзіны дзень галасаваньня пройдзе ў нашай краіне 25 лютага.