Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 25 Студзень 2024 16:58

Слухачы «Школы дакладных навук» – прызёры алімпіяд і конкурсаў!

photo 5301162539159247057 yСлухачы ШТН факультэта біялогіі і экалогіі паказалі свае выдатныя вынікі на трэцім (абласным) этапе Рэспубліканскай алімпіяды па біялогіі, трэцім (абласным) этапе Рэспубліканскай алімпіяды па хіміі і XV Абласным конкурсе (канферэнцыі) даследчых работ навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі.

На факультэце біялогіі і экалогіі Купалаўскага ўніверсітэта з 2021 года паспяхова працуе «Школа дакладных навук па біялогіі», якой кіруе загадчык кафедры заалогіі і фізіялогіі чалавека і жывёл Вольга Янчурэвіч, і «Школа дакладных навук па хіміі» пад кіраўніцтвам дацэнта кафедры хіміі і біятэхналогіі Алены Траццяковай. і старшага выкладчыка кафедры хіміі і біятэхналогіі Алены Хілюта.

Заняткі ў «Школе дакладных навук» па біялогіі і хіміі праводзяцца на базе Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы высокакваліфікаванымі выкладчыкамі факультэта біялогіі і экалогіі на базе спецыялізаваных лабараторый на працягу навучальнага года. А таксама дадаткова для падрыхтоўкі да алімпіядаў праводзяцца адукацыйныя экспрэс-курсы па біялогіі і хіміі для вучняў 9-11 класаў.

Слухачы ШТН і экспрэс-курсаў заваявалі на трэцім этапе Рэспубліканскай алімпіяды па біялогіі 16 дыпломаў, па хіміі – 6 дыпломаў. Пры гэтым колькасць пераможцаў сярод 11-класнікаў – 80%, а сярод 10-класнікаў 75% – гэта слухачы ШТН. Усім адзінаццацікласнікам - прызёрам алімпіяды былі ўручаны імянныя лісты запрашэння да паступлення без уступных іспытаў у ГрДУ імя Янкі Купалы ад Рэктара Купалаўскага ўніверсітэта Ірыны Кітурка. Дыпломы пераможцам алімпіяды ўручыла дэкан факультэта біялогіі і экалогіі Наталля Башун.

ШТН развівае навукова-даследчую дзейнасць школьнікаў, прывівае цікавасць да навукі. Так, у XV Абласным конкурсе (канферэнцыі) даследчых работ навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі «Хрустальная Альфа - 2023» большасць удзельнікаў, якія атрымалі дыплом рознай ступені, з'яўляюцца слухачамі ШТН.

Віншуем пераможцаў і запрашаем школьнікаў у ШТН факультэта біялогіі і экалогіі Купалаўскага ўніверсітэта! ШТН па хіміі і біялогіі - гэта вырашэнне задач, работа з калекцыямі, гербарнымі матэрыяламі, выкананне лабараторных работ, практычнае асваенне прадметаў прыродазнаўчага профілю, паспяховая падрыхтоўка да алімпіядаў, ЦТ і ЦЭ, паглыбленае вывучэнне біялогіі і хіміі па ўсіх раздзелах школьнай праграмы. Заняткі ў навучальных і навуковых лабараторыях факультэта біялогіі і экалогіі - гэта правядзенне хімічных эксперыментаў, мікраскапіяванне, прэпараванне і многае іншае.

Па ўсіх пытаннях ШТН можна звяртацца па тэл. 39-86-17. Падпісвайцеся на ШТН факультэта біялогіі і экалогіі ў Інстаграм: school_bio_grsu.