Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 25 Студзень 2024 11:37

Будучыня ў нашых руках: купалаўцы ўвайшлі ў склад чацвёртага склікання Маладзёжных паслоў ЦУР

photo 5296382519731672383 yУрачыстая цырымонія падвядзення вынікаў работы маладзёжных паслоў Мэт устойлівага развіцця 3-га склікання і прысваенне звання маладзёжным паслам ЦУР 4-га склікання прайшла ў Мінску.

Учора, 23 студзеня, у Мінску адбылася ўрачыстая цырымонія ўшанавання Маладзёжных паслоў Мэт устойлівага развіцця.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел намеснік Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Валерый Бельскі, Нацыянальны каардынатар па дасягненні Мэт устойлівага развіцця, намеснік Міністра адукацыі Аляксандр Кадлубай, намеснік Міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Віктар Галанаў, прадстаўнікі агенцтваў ААН у Рэспубліцы Беларусь.

Удзельнікамі мерапрыемства сталі маладзёжны пасол ЦУР №12 Дар'я Навныка, навучэнка Гуманітарнага каледжа Купалаўскага ўніверсітэта, а таксама дублёры паслоў Мэт устойлівага развіцця №7 і №16 Рэспублікі Беларусь Мікіта Галаган, студэнт 1 курса факультэта біялогіі і экалогіі і Артур Сахарчук, студэнт 3 курса юрыдычнага факультэта .

У час святочнай цырымоніі былі агучаны вынікі работы Маладзёжных паслоў ЦУР 3-га склікання, а таксама адбылося прысваенне звання Маладзёжных паслоў пераможцам конкурсу «Маладзёжныя паслы Мэт устойлівага развіцця - будучыня планеты ў нашых руках» 4-га склікання.

Студэнты-купалаўцы падзяліліся сваімі эмоцыямі аб мерапрыемстве.

– Эмоцыі проста цудоўныя! Для мяне было вельмі нечакана і прыемна стаць дублёрам амбасадара Мэт устойлівага развіцця Рэспублікі Беларусь. Тая атмасфера, якая панавала на ўручэнні дыплома, не параўнаецца ні з чым! Я з нецярпеннем чакаю, калі змагу рэалізаваць свае першыя ідэі і мерапрыемствы. Уражанняў на дадзены момант вельмі шмат і я ўпэўнены, што за два гады я змагу рэалізаваць шмат, – падзяліўся Артур Сахарчук, студэнт 3 курса юрыдычнага факультэта.

– Мерапрыемства прайшло на вышэйшым узроўні, усе паслы і дублёры вельмі ветлівыя і добразычлівыя, спадзяюся, што разам мы зможам дабіцца сваіх мэтаў. Пасля афіцыйнай часткі мы пазнаёміліся з амбасадарамі і дублёрамі мінулых скліканняў, якія далі карысныя парады і добрыя навучанні датычна правядзення мерапрыемстваў. Вельмі рады, што мне ўдалося адчуць гэтую атмасферу, – падзяліўся Мікіта Галаган, студэнт 1 курса факультэта біялогіі і экалогіі.

Жадаем рабятам поспехаў!