Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 24 Студзень 2024 13:12

Маладыя вучоныя: купалавец стаў уладальнікам дыплома I ступені ў конкурсе навуковых работ

photo 5298699740487209111 yУ Міжнародным конкурсе навукова-даследчых работ «МАЛАДЫЯ ВУЧОНЫ: НОВЫ ЭТАП ВЯЛІКІХ АДКРЫЦЦЯЎ» прынялі ўдзел 440 чалавек.

Сваю навуковую працу на конкурсе «МАЛАДЫЯ ВУЧОНЫ: НОВЫ ЭТАП ВЯЛІКІХ АДКРЫЦЦЯЎ» прадставіў студэнт 3 курса юрыдычнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Уладзіслаў Курлянчык.

Малады чалавек прэзентаваў навуковую працу «Практыка прымянення электронных навігацыйных пломбаў у Еўразійскім эканамічным саюзе», выкананую пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка кафедры міжнароднага права Наталлі Габец, і быў адзначаны Дыпломам I ступені.

Арганізатарам конкурсу выступіла Расійскае навуковае таварыства «Future Technologies: Science and innovations».