Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 23 Студзень 2024 15:06

«САЦЫЯЛІЗАЦЫЯ, ВЫХАВАННЕ, АДУКАЦЫЯ»: купалаўцы ў ліку пераможцаў XVIII Міжнароднага конкурсу навуковых, метадычных і творчых работ

Конкурс прайшоў у канцы снежня 2023 года і быў прымеркаваны да Года педагога і настаўніка, Дзесяцігоддзя навукі і тэхналогій у Расіі.

Асноўная мэта конкурсу - інтэграцыя ведамасных і грамадскіх рэсурсаў для кансалідацыі грамадства, устойлівага развіцця навукі і адукацыі, паспяховай сацыялізацыі маладога пакалення.

Па выніках міжнароднага конкурсу, які адбыўся ў горадзе Кіраве (Расія), метадычная распрацоўка старшых выкладчыкаў кафедры міжнароднага права Алены Карнявой і Наталлі Габец, старшага выкладчыка кафедры крымінальнага права, крымінальнага працэсу і крыміналістыкі Таццяны Коўчун адзначана Дыпломам III ступені.

Віншуем купалаўцаў з дастойнай узнагародай і жадаем новых навуковых перамог!

 

photo 5296793367713273487 w