Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 15 Студзень 2024 13:11

Купалаўцы, аб'яўлены набор у Школу важацкага майстэрства – 2024

photo 5271969951391011458 yНабор ажыццяўляецца Штабам працоўных спраў універсітэта і першаснай арганізацыяй ГА «БРСМ» Купалаўскага ўніверсітэта. Запісацца на курсы можна да 1 лютага.

Школа важацкага майстэрства ГрДУ імя Янкі Купалы зноў адчыняе свае дзверы для ініцыятыўных і актыўных купалаўцаў. Калі вы марыце стаць важатым, ствараць незабыўныя лагерныя праграмы і быць натхненнем для дзяцей, то гэтая школа - менавіта для вас!

Усе ўдзельнікі школы пасля праходжання навучання змогуць працаваць важатымі ў дзіцячых аздараўленчых лагерах Рэспублікі Беларусь і за яе межамі.

Запісацца на курсы могуць усе жадаючыя, для гэтага неабходна: да 1 лютага звярнуцца на адрас: Ажэшкі, 22, кабінет 308. Кантактны нумар для сувязі: 8(0152) 39 72 09 або 8(029) 278 95 85.

Правядзіце лета з карысцю!