Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 11 Студзень 2024 15:05

Купалаўцаў запрашаюць прыняць удзел у конкурсе «#ЯВыбираю2024»

photo 5260546708478218526 xАрганізатарам конкурсу выступае Гродзенскі абласны камітэт ГА "БРСМ".

Купалавец, табе неабыякавая будучыня краіны, і ты хочаш актыўна ўдзельнічаць у прыняцці ключавых рашэнняў? Тады гэты конкурс для цябе!

Моладзь Беларусі праяўляе актыўную цікавасць да выбарчай кампаніі 2024 года і напярэдадні Адзінага дня галасавання Гродзенскі абласны камітэт ГА "БРСМ" праводзіць тэматычны конкурс.

Правілы ўдзелу максімальна простыя. Неабходна зняць і выкласці матывацыйны ролік на сваёй старонцы ў TikTok, які заклікае прыняць удзел у выбарах 25 лютага 2024 года працягласцю да 1 хвіліны з хэштэгам #ЯВыбіраю2024 і адзначыць акаўнт @fourthregion.

Акрамя таго, самыя крэатыўныя ўдзельнікі могуць прыдумаць слоган, які адлюстроўвае важнасць удзелу ў адзіным дні галасавання. Малюнак са слоганам неабходна адправіць на электронную пошту brsmgr@mail.ru.

Арганізатары таксама прапануюць удзельнікам конкурсу прыдумаць макет промапрадукцыі: ручкі, блакноты, майкі, кепкі да Адзінага дня галасавання. Даслаць працы разам з кароткай тлумачальнай цыдулкай у вольнай форме можна па наступным адрасе: brsmgr@mail.ru.

Важна, што кожная конкурсная работа павінна суправаджацца заяўкай. Конкурс працягнецца да 5 лютага 2024 года.

Купалаўцы, паспейце праявіць сябе. Удачы!