Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 04 Студзень 2024 14:53

Купалаўцы сталі ўдзельнікамі Рэспубліканскага маладзёжнага форуму "Зімовы універсітэт клубаў ЮНЕСКА-2023"

photo 2024 01 03 12 28 07Удзельнікамі мерапрыемства сталі 165 хлопчыкаў і дзяўчынак і педагогаў з 40 клубаў ЮНЕСКА, якія прадстаўляюць Мінскую, Магілёўскую, Гомельскую, Гродзенскую, Брэсцкую вобласці і горад Мінск, а таксама валанцёры, прадстаўнікі Сакратарыята і Праўлення Беларускай Асацыяцыі клубаў ЮНЕСКА.

Клуб «Ларгавіта» Гуманітарнага каледжа Купалаўскага ўніверсітэта ў ліку арганізатараў мерапрыемства правёў сустрэчу з хлопцамі з 40 клубаў ЮНЕСКА ўсёй краіны. Тэмай форуму гэтага года сталі "Замкі Беларусі".

Дэлегацыі клубаў ЮНЕСКА прыехалі на маладзёжны форум са справаздачамі аб праведзенай рабоце за год і выдатнымі насценнымі газетамі.

Праграма маладзёжнага форуму была вельмі насычанай: экскурсіі, майстар-класы, работы ў малых групах, правядзенне Кірмаша клубаў. Сустрэча прайшла ў цёплай, сяброўскай атмасферы.

На майстар-класах прадстаўнікі клубаў атрымалі магчымасць падзяліцца вопытам рэалізацыі праектаў, якія яны лічаць удалымі і дастойнымі для іх далейшага распаўсюджвання.

З мэтай пошуку новых форм і метадаў працы, а таксама цікавых ідэй у рамках праграмы праводзілася "Майстэрня будучыні". Рабятамі былі прыдуманы цікавыя лакальныя валанцёрскія праекты, якія Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА дапаможа рэалізаваць у 2024 годзе.

Наступны Рэспубліканскі маладзёжны форум "Зімовы ўніверсітэт", прымеркаваны да 35-годдзя Беларускай Асацыяцыі клубаў ЮНЕСКА, пройдзе ў снежні 2024 года на базе НОЦ "Зубраня".