Надрукаваць гэтую старонку
Серада, 03 Студзень 2024 09:18

ФОТАФАКТ: брэменскія музыкі ў Купалаўскім універсітэце!

Напярэдадні Новага года ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы адбыўся святочны спектакль! Творчыя калектывы купалаўцаў прынеслі гледачам самую сапраўдную казку, поўную чараўніцтва, сяброўства, смеласці і кахання. Асновай для спектакля стала гісторыя пра брэменскіх музыкаў. Рэжысёры-пастаноўшчыкі пераасэнсавалі арыгінал і стварылі сваю ўнікальную гісторыю. А як гэта было, глядзіце ў нашым яскравым фотарэпартажы!