Надрукаваць гэтую старонку
Аўторак, 26 Снежань 2023 17:08

У ГрДУ імя Янкі Купалы прайшоў круглы стол «Саветы дэпутатаў - разам мы мацнейшыя!»

IMG 9460Сумеснае мерапрыемства Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў і Купалаўскага ўніверсітэта адбылося 22 снежня.

Удзельнікамі круглага стала сталі прадстаўнікі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта, старшыні Гродзенскага гарадскога, раённых Саветаў дэпутатаў Гродзенскай вобласці, члены Маладзёжнага парламента пры Гродзенскім абласным Савеце дэпутатаў, прадстаўнікі абласных грамадскіх арганізацый, прадстаўнікі СМІ Гродзенскай вобласці, выкладчыкі і студэнты факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму.

Мадэратарам мерапрыемства выступіў дацэнт кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін Аляксандр Горны.

Прывітала гасцей рэктар Купалаўскага ўніверсітэта Ірына Кітурка. У сваёй прамове яна адзначыла важнасць мерапрыемства, выказала словы падзякі старшыні Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Алене Пасюце, якая выступіла з ініцыятывай вывучэння гісторыі развіцця мясцовых саветаў на тэрыторыі Гродзенскай вобласці:

– Сённяшні круглы стол «Саветы дэпутатаў – разам мы мацнейшыя!» праходзіць напярэдадні такіх важных падзей, як Дзень стварэння Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік, 105-годдзе з дня ўтварэння Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі і адзіны дзень галасавання ў нашай краіне. Сёння мы аб'яўляем афіцыйны старт праекту «Народаўладдзе на Гродзеншчыне: гісторыя і сучаснасць» – сумеснага праекта Купалаўскага ўніверсітэта і Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў. Да яго рэалізацыі падключыліся навукоўцы і студэнты факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму нашага ўніверсітэта, – адзначыла рэктар.

Ірына Фёдараўна нагадала, што ў дадзены момант ажыццяўляецца рэалізацыя яшчэ двух важных праектаў з пракуратурай Гродзенскай вобласці: «Генацыд беларускага народа: памяць і боль Гродзенскай зямлі» і «Заходняя Беларусь: вайна пасля вайны».

Па словах старшыні Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Алены Пасюты, абласны Савет дэпутатаў запускае свой чарговы праект «75 добрых спраў у скарбонку абласнога Савета»:

– Роўна 75 гадоў таму праходзілі першыя выбары ў пасляваеннай Беларусі. І вельмі хацелася б даведацца, як развіваліся парламентарызм і народаўладдзе на Гродзеншчыне. Для гэтага мы і звярнуліся ў Купалаўскі ўніверсітэт, навукоўцы якога дапамогуць нам запоўніць усе белыя плямы нашай гісторыі. Цяпер мы робім шмат праектаў, якія накіраваны на ўдзел моладзі ў палітычным будаўніцтве нашай дзяржавы. Гэта тыя маладыя людзі, якія будуць упэўнена бараніць сваю краіну.

Падчас мерапрыемстваў прагучалі даклады вучоных-купалаўцаў. Сярод іх – даклады аспіранта ГрДУ імя Янкі Купалы Кірылы Ананькі на тэму «Стварэнне рэўкамаў на Гродзеншчыне (ліпень – верасень 1920 года)», дацэнта кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін Аляксандра Горнага на тэму «Дзейнасць беларускіх дэпутатаў (1922 – 1927 гг)», дацэнта кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін Аляксея Загідуліна на тэму «Фарміраванне сістэмы народаўладдзя на Гродзеншчыне ў 1939 – 1940 гг.», загадчыка кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных «Гродзенскі абласны Савет дэпутатаў працоўных: стварэнне, структура, асноўныя напрамкі дзейнасці (1948 – 1965 гг.)», дацэнта кафедры ўсеагульнай і славянскай гісторыі Наталлі Улейчык на тэму «Жыццё на карысць народа: аб дзейнасці дэпутатаў Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных у 1970- е - 1980 -е гг.».Таксама з дакладамі выступілі дэпутаты Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў: былы старшыня Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Аркадзь Карпуць, рэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Ірына Кітурка і старшыня Воранаўскага раённага Савета дэпутатаў Алена Ганевіч.

Завяршылася мерапрыемства падпісаннем пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Гродзенскім дзяржаўным універсітэтам імя Янкі Купалы і Гродзенскім абласным Саветам дэпутатаў і зацвярджэннем Праграмы рэалізацыі праекта «Народаўладдзе на Гродзеншчыне: гісторыя і сучаснасць» на 2024 год.