Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 14 Снежань 2023 13:06

Студэнтка ГрДУ імя Янкі Купалы стала прызёрам конкурсу па патрыятычным выхаванні «Спадчына»

image 2023 12 14 12 07 10Наталля Кузьменава, студэнтка 4 факультэта мастацтваў і дызайну была ўзнагароджана дыпломам 2 ступені ў намінацыі для педагогаў «Праектная дзейнасць ва ўстанове адукацыі як спосаб развіцця і падтрымкі творчай індывідуальнасці навучэнцаў» Гомельскага абласнога этапу X рэспубліканскага конкурсу па патрыятычным выхаванні «Спадчына».

Конкурс нарадзіўся дзякуючы ініцыятыве Гомельскай абласной арганізацыі РГА «Белая Русь» і ўжо набыў рэспубліканскі статус. У гэтым годзе ён прысвечаны Году міру і стварэння.

Наталля Кузьмёнава прадставіла праект «Ад прадзедаў спакон вякоў мне засталася спадчына». Ён прысвечаны тэкстыльнай традыцыі вёскі Няглюбка Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці. Пазнаёміцца з праектам можна па спасылцы.