Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 19 Студзень 2024 16:42

Для чытачоў бібліятэкі ГрДУ імя Янкі Купалы адкрыты тэставы доступ на чытанне кніг у ЭБС «Айбукс»

photo 5461041111909912471 mУваход з кампутараў арганізацый – бясшвоўны, г. зн. пры звароце да сайта ibooks.ru дадатковай аўтарызацыі не патрабуецца. Але для тых, хто хоча чытаць з хаты або іншых месцаў, магчыма стварыць персанальныя кабінеты чытача. Гэта можна зрабіць з дапамогай рэгістрацыі з арганізацыі або шляхам звароту ў тэхпадтрымку сайта.

Электронна-бібліятэчная сістэма ibooks.ru створана вядучымі расійскімі выдавецтвамі вучэбнай, навуковай і дзелавой літаратуры «Піцер» і «БХВ-Пецярбург» у цесным супрацоўніцтве з Асацыяцыяй рэгіянальных бібліятэчных кансорцыумаў. ЭБС пастаянна папаўняецца электроннымі версіямі выданняў, якія толькі што выйшлі з друку. Большасць кніг маюць грыфы Мінадукнавукі РФ, вучэбна-метадычных аб'яднанняў і навукова-метадычных саветаў па розных абласцях ведаў. Для спецыялістаў аддзелаў камплектавання прадугледжаны спецыяльныя сродкі фарміравання кніжнай паліцы бібліятэкі.

З алгарытмам рэгістрацыі можна азнаёміцца ТУТ. Доступ да сістэмы будзе адкрыты да 31 студзеня 2024 года.