Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 24 Люты 2016 14:54

Кіраўніцтва ГрДУ імя Янкі Купалы і прадстаўнікі літоўскай дэлегацыі абмеркавалі перспектывы ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва

13283 3Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы 22 лютага 2016 года наведала літоўская дэлегацыя на чале з Генеральным консулам Генеральнага Консульствы Літоўскай Рэспублікі ў г. Гродна Генадзіюсам Мацкялісам.

Вітаючы гасцей, рэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Андрэй Дзмітрыевіч Кароль адзначыў, што купалаўскі ўніверсітэт мае глыбокія карані супрацоўніцтва з ВНУ Літоўскай Рэспублікі. Партнёрства Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы і літоўскіх ВНУ, у ліку якіх Клайпедскі і Шаўляйскі ўніверсітэты, універсітэт Міколаса Ромерыса і Літоўскі ўніверсітэт адукацыйных навук, заснавана на ўзаемных стажыроўках, абмене выкладчыкамі, супрацоўнікамі і студэнтамі ў рамках праграм акадэмічнай мабільнасці. Акрамя таго, на працягу апошніх пяці гадоў былі праведзены сумесныя навуковыя канферэнцыі і семінары. Андрэй Дзмітрыевіч Кароль падзякаваў прадстаўнікам літоўскага боку за дасягнутыя вынікі ў галіне двухбаковага ўзаемадзеяння і выказаў надзею на далейшае пашырэнне і ўмацаванне сувязяў.

У ходзе двухбаковай сустрэчы бакі абмеркавалі перспектыўныя кірункі супрацоўніцтва. Сярод прыярытэтных аспектаў узаемадзеяння прадстаўнікі літоўскай і беларускай дэлегацый назвалі развіццё акадэмічнай мабільнасці студэнтаў і супрацоўнікаў, абмен адукацыйнымі праграмамі, распрацоўка міжнародных навуковых праектаў, у тым ліку ў рамках праграмы трансгранічнага супрацоўніцтва «Латвія-Літва-Беларусь» на 2014-2020 гг. Акрамя таго, прадстаўнікі нашага ўніверсітэта і літоўскага боку выказалі ўзаемную зацікаўленасць у абмене лектарамі і пашырэнні магчымасцяў у галіне выкладання літоўскай мовы ў ГрДУ імя Янкі Купалы.

Падчас візіту гасцям распавялі пра працу і дасягненнях вучэбна-навукова-практычнага цэнтра «Технолаб». Яго дырэктар, дацэнт кафедры электратэхнікі і электронікі Аляксандр Яўгеньевіч Васілевіч прадставіў асноўныя напрамкі рэалізацыі праектаў у цэнтры і запрасіў калег з Літвы да актыўнага ўзаемадзеяння.

Працягнулася сустрэча ў цэнтры літоўскай мовы і культуры ГрДУ імя Янкі Купалы, які быў створаны ў 2010 годзе. Купалаўцы арганізавалі для гасцей канцэртную праграму: студэнткі філалагічнага факультэта чыталі паэмы на літоўскай мове, а слухач кафедры англійскай філалогіі Сяргей Кулік выканаў папулярную літоўскую песню.

У канцы сустрэчы госцт падзякавалі кіраўніцтву Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы за прыём і магчымасць абмеркаваць важныя для абодвух бакоў пытанні далейшага супрацоўніцтва.