Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 08 Снежань 2023 17:05

У Купалаўскім універсітэце адбылася дыялогавая пляцоўка, прысвечаная электаральнай кампаніі (ДАДАДЗЕНА ВІДЭА)

IMG 6383Ужо зусім хутка ў Беларусі адбудзецца адзіны дзень галасавання. Падрыхтоўку да важнай электаральнай кампаніі актыўна абмяркоўваюць у маладзёжным асяроддзі, працоўных калектывах. У сувязі з гэтым у ГрДУ імя Янкі Купалы стартавала серыя дыялогавых пляцовак «Моладзь і выбары: формула адказнасці». Спікерам чарговага дыскусійнага форуму стаў дырэктар Інстытута сацыялогіі НАН Беларусі Мікалай Мыслівец.

У маючых адбыцца парламенцкіх выбарах прымуць удзел больш за 3000 студэнтаў ГрДУ імя Янкі Купалы, якія ўпершыню будуць галасаваць. Для таго, каб моладзь змагла зрабіць свядомы выбар, на дыялог запрашаюцца вопытныя спікеры, якія могуць растлумачыць, чаму важна галасаваць і як абраць правільнага кандыдата. Як адзначыў Мікалай Мыслівец, электаральная капання - гэта важнейшы этап у жыцці любой дзяржавы.

– Удзел у электаральнай кампаніі – гэта магчымасць выразна выказаць уласную грамадзянскую пазіцыю і прыняць непасрэдны ўдзел у кіраванні дзяржавай, распавёў спікер. – Увага моладзі надаецца невыпадкова, бо дзяржава разлічвае на тое, што яна актыўна ўключыцца ў палітычнае будаўніцтва.

Таксама Мікалай Мысліўцаў адзначыў важнасць такіх дыскусійных форумаў. Яны дазваляюць зрабіць моладзь больш удумлівай, а яе голас мацнейшым. Спікер расказаў аб тэхнічных, змястоўных, нарматыўна-прававых аспектах будучай электаральнай кампаніі.