Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 24 Люты 2016 14:43

На ваенным факультэце прайшло першынства сярод пастаяннага складу па стральбе са штатнай зброі

13291 1У стралковым ціры Аб'яднанага гарадскога ваеннага камісарыята адбылося першынства ваеннага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы сярод пастаяннага складу па стральбе са штатнай зброі.

У спаборніцтвах прынялі ўдзел 5 каманд, якія прадстаўляюць структурныя падраздзяленні факультэта. Спаборніцтвы праводзіліся па практыкаванні ПМ-1 з пісталета Макарава.

У камандным першынстве перамогу атрымала каманда кіравання ваеннага факультэта. Другімі на спаборніцтвах сталі прадстаўнікі кафедры тэорыі і арганізацыі фізічнай падрыхтоўкі ваеннаслужачых. Трэцяе месца заняла каманда афіцэраў батальёна курсантаў.

У асабістым першынстве чэмпіёнам ваеннага факультэта стаў лабарант аддзялення матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння Аляксандр Барысавіч Радчанка, другое месца заняў старшы выкладчык тэорыі і арганізацыі фізічнай падрыхтоўкі ваеннаслужачых, падпалкоўнік Аляксандр Мікалаевіч Строк, трэцяе месца - начальнік кафедры тэорыі і арганізацыі фізічнай падрыхтоўкі ваеннаслужачых, палкоўнік Андрэй Казіміравіч Лушнеўскі .

З усімі навінамі ваеннага факультэта можна азнаёміцца тут.