Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 11 Снежань 2023 13:29

Запрашаем купалаўцаў далучыцца да дабрачынных акцый рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Белая Русь»

photo 5445164718055609959 xМаючыя адбыцца святы – гэта выдатная магчымасць для таго, каб праявіць увагу, цяпло і клопат аб навакольных!

Наступаюць самыя светлыя святы, звязаныя са спадзяваннямі на лепшае ў надыходзячым годзе, з чаканнем выканання запаветных жаданняў. Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне «Белая Русь» далучаецца да марафону добрых спраў.

Прыняць удзел можна ў наступных акцыях:

«У Новы год – з «Белай Руссю!»» (дапамога дзецям са шматдзетных сем'яў, дзіцячых дамоў і сацыяльных прытулкаў, адораных дзяцей). Падарыць дабро можна да 22 снежня 2023 года.

«Рука дапамогі»: «Белая Русь» – дзецям Данбаса» (гуманітарная дапамога дзецям Данбаса). Прыняць удзел можна да 10 студзеня.

Таксама традыцыйна ў краіне праводзіцца рэспубліканская дабрачынная акцыя «Ад усёй душы». Да 3 студзеня неабходна звярнуцца да намесніка дэкана па выхаваўчай рабоце (начальніку структурнага падраздзялення), які ажыццяўляе збор сродкаў, рыхтуе падарункі для аказання дапамогі ветэранам працы нашага ўніверсітэта.

Збор сродкаў ажыццяўляецца ў прадстаўнікоў Савета ВА РГА «Белая Русь».

Падрабязнасці можна даведацца па адрасе: вул. Ажэшкі, 22, каб.228, або па тэл. 731-986.