Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 05 Снежань 2023 12:59

Добрыя справы мяняюць свет да лепшага: купалавец у ліку пераможцаў рэспубліканскага конкурсу «Валанцёр года – Добрае сэрца»

photo 5438552856421584179 yЦырымонія ўзнагароджання найлепшых валанцёраў прайшла ў Мінску.

Учора, 4 снежня, у ГЦ «Сталіца» ў Мінску, напярэдадні Міжнароднага дня валанцёра адбылося Урачыстае ўзнагароджанне пераможцаў Рэспубліканскага конкурсу «Валанцёр года - Добрае сэрца».

У ходзе ўрачыстай цырымоніі падзякай Першага сакратара ЦК ГА «БРСМ» за самаадданую работу і асабісты ўклад у арганізацыю, і правядзенне II гульняў краін СНД быў адзначаны студэнт 2 курса факультэта эканомікі і кіравання Ягор Бухгароўскі.

У ГрДУ імя Янкі Купалы працуюць валанцёрскія атрады, у якіх больш за 800 чалавек. Усе актывісты аб'яднаны ў вялікі Валанцёрскі цэнтр, які працуе па самых розных кірунках і прымае ўдзел у праектах абласнога і рэспубліканскага ўзроўняў.

Валанцёрскі рух - гэта важны складнік грамадскага жыцця моладзі, які спрыяе развіццю розных навыкаў, якія спатрэбяцца ў будучыні!

 

 

 

photo 5438552856421584183 y