Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 30 Лістапад 2023 14:00

У Купалаўскім універсітэце пройдзе навагодні конкурс «ЭкаЁлка»

photo 5420166758557406272 xСтартаваў прыём заявак для ўдзелу ў навагоднім конкурсе «Экаелка – 2023». Прыняць удзел у ім могуць студэнты, магістранты, аспіранты і работнікі універсітэта. Конкурсныя работы выстаўляюцца ў вучэбных карпусах і інтэрнатах студэнцкага гарадка ў адпаведнасці з заяўкай. Кожная праца павінна быць падпісана!

Навагоднія экалагічныя ёлкі і ёлачныя ўпрыгожанні могуць быць выраблены з разнастайных падручных матэрыялаў, якія можна выкарыстоўваць паўторна, напрыклад, поліэтыленавыя пакеты, пластыкавыя бутэлькі, макулатура, прадметы ўжытку, адзенне, мэбля. Палёт фантазіі не абмежаваны! Больш падрабязную інфармацыю можна даведацца ў ПАЛАЖЭННІ.

Па выніках конкурсу пераможцаў вызначаць у 2 намінацыях: «Лепшая Экаелка» і «Лепшае ёлачнае ўпрыгожванне».

Паспейце да 15 снежня падаць заяўку ва ўпраўленне выхаваўчай работы з моладдзю (вул. Ажэшкі, 22-308) або па электроннай пошце csi@grsu.by