Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 29 Лістапад 2023 16:12

Запрашаем купалаўцаў стаць удзельнікамі новага сезона рэспубліканскага маладзёжнага праекта «100 ідэй для Беларусі»

100 idejПраект рэалізуецца Беларускім рэспубліканскім саюзам моладзі сумесна з Мінадукацыі, Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі і Дзяржаўным камітэтам па навуцы і тэхналогіях.

Урачыстая цырымонія старту рэспубліканскага маладзёжнага праекта «100 ідэй для Беларусі» прайшла 14 лістапада на базе навучальнага цэнтра холдынгу «Гарызонт» у Мінску.

Рэспубліканскі праект «100 ідэй для Беларусі» - пляцоўка для таго, каб вашыя ідэі былі пачуты і рэалізаваны.

Дарэчы, занальныя туры ў Гродзенскай вобласці прымуць наступныя гарады - Ліда, Гродна, Свіслач, Карэлічы і Ашмяны.

Для ўдзелу ў праекце трэба падаць заяўку на сайце 100ideas.by. Заявки принимаются до 30 ноября включительно.

Падайце заяўку на ўдзел у праекце прама зараз і дазвольце вашым ідэям змяніць свет!