Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 28 Лістапад 2023 13:26

Ваенны факультэт ГрДУ імя Янкі Купалы паказаў выдатны вынік у армейскім рукапашным баі

photo 5415715136624252143 yКурсанты і афіцэры ваеннага факультэта сталі бронзавымі прызёрамі Чэмпіянату ваенных факультэтаў па вайсковым рукапашным баі ў Мінску.

На базе БДУІР штогод праходзіць Чэмпіянат ваенных факультэтаў па вайсковым рукапашным баі. Гэты від спорту патрабуе ад удзельнікаў не толькі сілы і цягавітасці, але і тактыкі, майстэрства і стратэгічнага мыслення.

Чэмпіянат ваенных факультэтаў па вайсковым рукапашным баі з'яўляецца адным з самых прэстыжных і відовішчных спаборніцтваў у вайсковым асяроддзі. Удзельнікі праходзяць пільны адбор, каб патрапіць на гэтыя спаборніцтвы, і толькі самыя лепшыя з іх прадстаўляюць свае навучальныя ўстановы.

Так, 17 і 18 лістапада вызнач лепшых у вайсковым рукапашным баі. Курсанты і афіцэры ваеннага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы занялі ганаровае 3-е месца. Золата заваявалі прадстаўнікі БДУІР, срэбра ў БНТУ.

Па выніках паядынкаў купалаўцы ў індывідуальным першынстве занялі дастойныя месцы. У вагавой катэгорыі да 85 кг 1 месца заняў курсант Данііл Стасько, 2 месца ў вагавой катэгорыі да 75 кг заняў падпалкоўнік Іван Крупеніч, 3 месца ў вагавой катэгорыі да 70 кг заняў курсант Павел Дзям'янчык.

Чэмпіянат ваенных факультэтаў па армейскім рукапашным баі - гэта не толькі спартыўная падзея, але і свята ваеннай доблесці, мужнасці і прафесіяналізму.