Надрукаваць гэтую старонку
Аўторак, 28 Лістапад 2023 14:50

У ГрДУ імя Янкі Купалы стартуе папярэдні этап Шматпрофільнай універсітэцкай алімпіяды!

photo 2023 11 01 13 00 00Уладальнікі дыпломаў I, II, III ступені маюць права на залічэнне ў Купалаўскі ўніверсітэт без уступных іспытаў пры паступленні на спецыяльнасці, якія адпавядаюць вучэбнаму прадмету профільнай алімпіяды.

Папярэдні этап універсітэцкай алімпіяды Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы пройдзе з 28 лістапада па 8 снежня згодна з графікам.

Падрабязная інфармацыя аб удзеле ў алімпіядзе і доступ да алімпіядных заданняў размяшчаецца ў Лічбавым кабінеце абітурыента персанальна для кожнага ўдзельніка алімпіяды. З усімі пытаннямі абітурыенты могуць звяртацца ў чат Лічбавага кабінета абітурыента.

Удзельнічай у шматпрофільнай алімпіядзе і стань студэнтам ГрДУ імя Янкі Купалы без уступных іспытаў ужо ў сакавіку! Шматпрофільная алімпіяда ГрДУ - алімпіяда, у якой прайграць немагчыма! Перамагай сябе! Перамагай з намі!

Падрабязней з умовамі ўдзелу можна азнаёміцца ТУТ.