Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 24 Лістапад 2023 13:19

У Купалаўскім універсітэце адбылася дыялогавая пляцоўка «Лаўцы розуму. Будзь разумным. Лягчэй папярэдзіць, чым выправіць»

photo 5406979430842223981 x23 лістапада мерапрыемства аб'яднала студэнтаў юрыдычнага факультэта і факультэта біялогіі і экалогіі.

Спікерамі дыялогавай пляцоўкі выступілі інспектар аддзялення па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама Аляксей Аніскевіч, старшы оперупаўнаважаны ўпраўлення па супрацьдзеянні кіберзлачыннасці УУС Гродзенскага аблвыканкама Дзмітрый Швед і галоўны эксперт упраўлення тэхнічных экспертыз УГКС.

Падчас мерапрыемства былі закрануты актуальныя пытанні прафілактыкі парушэнняў правілаў дарожнага руху, спосабы падману і махлярства ў сетцы інтэрнэт і метады абароны ад кібермахляроў.

Гутарка атрымалася цікавай і пазнавальнай, студэнты актыўна бралі ўдзел у дыялогу і задавалі пытанні.