Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 24 Лістапад 2023 12:03

Купалаўцы прынялі ўдзел у першым абласным літаратурна-краязнаўчым форуме «Воранаўскія чытанні»

d4c2dff47b0d27db3b320a7d25524af324 лістапада ў рамках супрацоўніцтва паміж Гродзенскім дзяржаўным універсітэтам імя Янкі Купалы і Воранаўскім раённым выканаўчым камітэтам адбыўся першы абласны літаратурна-краязнаўчы форум "Воранаўскія чытанні". У склад журы форуму ўвайшлі прадстаўнікі Купалаўскага ўніверсітэта.

Адзначым, што 21 мая 2023 года ГрДУ імя Янкі Купалы і Воранаўскі раённы выканаўчы камітэт заключылі дагавор на ўмовах стратэгічнага партнёрства з мэтай развіцця і ўмацавання ўзаемадзеяння паміж бакамі па напрамках, якія ўяўляюць узаемную цікавасць.

Так, удзельнікаў форуму прывіталі старшыня райвыканкама Дзмітрый Захарчук і першы прарэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Аляксандр Карэўскі. Прывітальнае слова ўдзельнікам форуму адрасаваў старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Аляксандр Карлюкевіч.

У рамках форума адбыліся захапляльныя літаратурныя чытанні. Удзельнікі форуму працавалі ў секцыях: “Воранаўшчына: вядомыя і невядомыя старонкі гісторыі”, “Воранаўшчына: культурная спадчына роднага боку”,  “Знакамітыя людзі Воранаўшчыны і “Воранаўшчыне прысвячаецца”. Удзельнікі форуму мелі магчымасць не толькі паслухаць выступленні іншых аўтараў, але і прадставіць свае ўласныя праекты, атрымаўшы зваротную сувязь і адзнаку ад калег і журы.

Юныя даследчыкі прэзентавалі свае працы, прысвечаныя гісторыі роднага краю, яго культуры, традыцыям, архітэктуры і іншым аспектам. Такім чынам, форум стаў не толькі пляцоўкай для літаратурнай творчасці, але і цэнтрам увагі для вывучэння і захавання культурнай спадчыны.

Абласны літаратурна-краязнаўчы форум "Воранаўскія чытанні" стаў яркай і значнай падзеяй для літаратурнага жыцця рэгіёну. Спадзяемся, што падобныя мерапрыемствы будуць праводзіцца і надалей, спрыяючы развіццю літаратурнай і краязнаўчай дзейнасці і ўзбагачэнню культурнай спадчыны рэгіёна.