Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 24 Лістапад 2023 11:32

«Беларусь – скрыжаванне нацыянальных культур»: запрашаем купалаўцаў далучыцца да творчай гасцёўні

Міжкультурнае мерапрыемства адбудзецца 8 снежня. Паспейце зарэгістравацца для ўдзелу!

Мэта мерапрыемства - развіццё міжкультурнага ўзаемадзеяння навучэнцаў, выхаванне талерантнай асобы ў полікультурным асяроддзі універсітэта, павышэнне цікавасці іншаземцаў да Рэспублікі Беларусь, яе гісторыі і культуры.

У праграме творчай гасцёўні «Беларусь – скрыжаванне нацыянальных культур» запланаваны наступныя мерапрыемствы: інтэрактыўны круглы стол «Вяселлі: разнастайнасць традыцый і звычаяў», інтэлектуальная гульня «Брэйн-рынг», гульня ў міжкультурныя табу, конкурс чытальнікаў вершаў на тэму «Мой родны кут, як ты мне мiлы…», канцэрт «Шматгалоссе нацыянальных культур», конкурс відэаролікаў, конкурс «Эмблема творчай гасцёўні».

Для ўдзелу ў мерапрыемствах творчай гасцёўні «Беларусь - скрыжаванне нацыянальных культур» неабходна зарэгістравацца да 24 лістапада 2023 года па наступнай спасылцы.

Кантактная інфармацыя для сувязі з арганізацыйным камітэтам: Цэнтр інтэрнацыяналізацыі адукацыі ГрДУ ім. Янкі Купалы, г. Гродна, вул. Ажэшкі, 22, каб. 216.

Запрашаем усіх акунуцца ў інтэрнацыянальны свет!

 

photo 5404635164677622608 y