Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 24 Лістапад 2023 08:42

Адбылося ўрачыстае адкрыццё спаборніцтваў па грэка-рымскай барацьбе ў рамках Рэспубліканскай універсіяды

IMG 4825Удзел у спаборніцтве прымае 21 зборная каманда ўстаноў вышэйшай адукацыі краіны.  Ва ўрачыстым адкрыцці прынялі ўдзел рэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Ірына Кітурка, начальнік упраўлення спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама Максім Малахоўскі, а таксама майстар спорту СССР па грэка-рымскай барацьбе, намеснік старшыні абласной федэрацыі барацьбы, член прэзідыума Рэспубліканскай федэрацыі барацьбы Вячаслаў Максімовіч.

Гродзенскі рэгіён славіцца сваімі барацьбітамі, многія з паспяховых спартсменаў трэніраваліся на прынёманскай зямлі, а таксама нямала чэмпіёнаў вучыліся ў Купалаўскім універсітэце. Да ўдзельнікаў спаборніцтваў звярнулася Ірына Фёдараўна:

– Гродзенская школа вядомая сваімі вучнямі не толькі ў Рэспубліцы Беларусь, але і за яе межамі. Яна актыўна развіваецца, з'яўляюцца новыя імёны і, вядома ж, гісторыя школы і яе слаўныя традыцыі непарыўна звязаны з імем прафесара ГрДУ імя Янкі Купалы Вячаслава Аляксандравіча Максімовіча. Яго спартыўная і асабістая біяграфія-прыклад для спартсменаў і маладых трэнераў.

Рэктар пажадала спартсменам поспеху і волі да перамогі. Фінал спаборніцтваў пройдзе 24 лістапада 2023 года на базе залы барацьбы па вуліцы Урублеўскага. Прыходзьце хварэць за нашых!