Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 23 Лістапад 2023 14:34

Міжнародная школа "Fin Tech School: устойлівае развіццё рэгіёну ва ўмовах цыфравізацыі"

У перыяд з 20 па 25 лістапада 2023 г. ГрДУ ім. Янкі Купалы наведваюць 14 прадстаўнікоў Міжнароднага інстытута эканомікі і лінгвістыкі Іркуцкага дзяржаўнага ўніверсітэта з мэтай удзелу ў працы Міжнароднай школы «Fin Tech School: устойлівае развіццё рэгіёна ва ўмовах цыфравізацыі» на платнай аснове, а таксама загадчык кафедры сацыяльна-эканамічных і матэматычных дысцыплін Марыя Міхайлаўна Плотнікава, намеснік дырэктара па вучэбна-метадычнай рабоце, загадчык кафедры еўрапейскіх моў Ірына Сяргееўна Шыльнікава з мэтай абмеркавання праграмы супрацоўніцтва на 2024-2025 год, выпрацоўкі перспектыўных напрамкаў узаемадзеяння ў галіне навуковай і вучэбнай дзейнасці.