Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 23 Люты 2016 14:10

Старшы выкладчык кафедры журналістыкі факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму С.П. Марозаў прадставіў свае фота на выставе «Храмы Гродзеншчыны»

13264 2Фотавыстава «Храмы Гродзеншчыны» адкрылася ў Гродне 22 лютага 2016 года. У экспазіцыі можна ўбачыць работы ўдзельнікаў народнага фотаклуба «Гродна», у тым ліку і старшага выкладчыка кафедры журналістыкі факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму ГрДУ імя Янкі Купалы, члена Саюза фатографаў Беларусі Сяргея Паўлавіча Марозава.

Выстава, дзе прадстаўлены фатаграфіі з выявай пейзажаў Гродна і храмаў, з'яўляецца адным з мерапрыемстваў XV Міжнароднага фестывалю праваслаўных песнапенняў «Каложскі дабравест». Фестываль праходзіць у Гродне ў перыяд з 21 па 27 лютага пад эгідай Гродзенскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы. Экспазіцыя арганізавана галоўным упраўленнем ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта і Гродзенскім метадычным цэнтрам народнай творчасці.

З усімі навінамі факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму можна азнаёміцца тут.