Надрукаваць гэтую старонку
Чацвер, 16 Лістапад 2023 16:47

Купалаўцы сталі ўдзельнікамі круглага стала, прымеркаванага да 500-годдзя выдання паэмы Міколы Гусоўскага «Песня пра зубра»

photo 5382354557973156370 xІніцыятарамі выступілі кіраўнік Цэнтра даследаванняў дыяспар і замежнага беларусазнаўства ГрДУ імя Янкі Купалы Аляксандр Горнысумесна з рэдакцыяй газеты «Звязда».

Удзельнікі мерапрыемства абмеркавалі гісторыю стварэння паэмы «Песня пра зубра», яе ўплыў на развіццё эпохі Рэнесанса ў культуры Беларусі, фарміраванне вобраза Міколы Гусоўскага ў гістарычнай памяці беларусаў. У якасці мадэратара сустрэчы ад «Звязды» выступіў рэдактар аддзела культуры, пісьменніца Людміла Рублеўская.

У дыялогу прынялі ўдзел дырэктар Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктар філалагічных навук, прафесар Іван Саверчанка, дацэнт кафедры гісторыі беларускай літаратуры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, кандыдат філалагічных навук Уладзімір Кароткі; загадчык аддзела гісторыі Беларусі ІX-XVІІІ стагоддзяў і археаграфіі Інстытута гісторыі НАН Беларусі, кандыдат гістарычных навук, дацэнт Аляксандр Доўнар; дацэнт кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін, кіраўнік Цэнтра даследаванняў дыяспар і замежнага беларусазнаўства ГрДУ імя Янкі Купалы, кандыдат гістарычных навук Аляксандр Горны; дырэктар ЦНБ НАН Беларусі, кандыдат гістарычных навук Станіслаў Юрэцкі.

Творчая спадчына Міколы Гусоўскага фенаменальная і неверагодна актуальна і сёння. У сваёй геніяльнай паэме Гусоўскі выказаў вялікія ідэі, якія не страцілі, і, верагодна, ніколі не страцяць значэння.