Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 13 Лістапад 2023 13:41

Купалаўцы прынялі ўдзел у масавым забегу «GrodnoRunInFest»

photo 5372835579005359057 yМасавы забег "GrodnoRunInFest" аб'яднаў усіх аматараў спорту і здаровага ладу жыцця. Арганізатарам мерапрыемства выступае Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі пры падтрымцы Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь, а таксама Гродзенскага гарвыканкама.

Бегавая ліга, у рамках якой праводзіцца забег "GrodnoRunInFest", падарожнічае па ўсёй Беларусі і самых далёкіх яе кутках. Гродна прыняў заключны старт праекта.

Усе, хто фінішаваў у "GrodnoRunInFest", атрымалі фірмовыя медалі. А бегуны на дзесяць кіламетраў знайшлі ў стартавым пакеце брэндаваную футболку забегу.