Надрукаваць гэтую старонку
Панядзелак, 13 Лістапад 2023 13:35

Выпускніца Купалаўскага ўніверсітэта стала прызёрам Чэмпіянату свету па самба

image 2023 11 13 13 06 56Сталіца Арменіі прыняла ў сябе галоўны турнір спартыўнага календара ФІАС. З 10 па 12 лістапада ў Ерэване прайшоў Чэмпіянат свету па самба. Бронзавы медаль заваявала выпускніца Купалаўскага ўніверсітэта Таццяна Мацко.

Таццяна Мацко - беларуская самбістка і дзюдаістка, сярэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі па дзюдо, чэмпіёнка і прызёр чэмпіянатаў Еўропы і свету па самба, чэмпіёнка Еўрапейскіх гульняў па самба, майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа.