Надрукаваць гэтую старонку
Субота, 11 Лістапад 2023 12:28

Студэнтка Купалаўскага ўніверсітэта стала пераможцам абласнога этапа маладзёжнага конкурсу «Студэнт года – 2023»

IMG 2657На рэспубліканскім этапе Гродзенскую вобласць прадставіць студэнтка факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Анастасія Кісель!

У Купалаўскім універсітэце прайшоў абласны этап рэспубліканскага конкурсу, арганізатарам якога выступае ГА «БРСМ».

Сцэна нашай alma mater аб'яднала таленавітых прадстаўнікоў вышэйшых навучальных устаноў Гродзенскага рэгіёна – Гродзенскага дзяржаўнага імя Янкі Купалы, Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта, Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.

Купалаўскі ўніверсітэт прадстаўлялі тры таленавітыя студэнты: Анастасія Кісель, студэнтка 2 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму, Ягор Шушкевіч, студэнт 3 курса юрыдычнага факультэта, Ніна Анішчык, студэнтка 3 курса факультэта эканомікі і кіравання.

У барацьбе за званне «Студэнт года - 2023» шэсць удзельнікаў прэзентавалі свае праекты, дэманстравалі эрудыцыю падчас інтэлектуальнага конкурсу і дзівілі журы творчымі нумарамі.

Прэзентацыя візітак - гэта першае, чым пакарылі хлопцы журы. У крэатыўнай форме яны распавялі пра сябе і свае захапленні.

Феерыя пачуццяў і напал запалу ахапілі залу, калі ўдзельнікі завяршылі прэзентацыю творчых нумароў.

Самы доўгачаканы момант вечара наступіў хутка - падвядзенне вынікаў маладзёжнага спаборніцтва не прымусіла сябе чакаць.

Купалаўцы як заўсёды аказаліся на вышыні! І занялі ў конкурсе лідзіруючыя пазіцыі.

ІІ месца заняла студэнтка 3 курса факультэта эканомікі і кіравання Купалаўскага ўніверсітэта Ніна Анішчык.

Тытул «Студэнт года - 2023» Гродзенскай вобласці заваявала студэнтка 2 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму ГрДУ імя Янкі Купалы Анастасія Кісель. Дзяўчына прадставіць вобласць і наш універсітэт на рэспубліканскім этапе ў Мінску.

Віншуем пераможцаў і жадаем удачы на рэспубліканскім этапе конкурсу «Студэнт года - 2023»!