Надрукаваць гэтую старонку
Панядзелак, 22 Люты 2016 13:56

Каманда рэктарата стала пераможцай спартакіяды «Маё здароўе ў маіх руках» сярод супрацоўнікаў ГрДУ імя Янкі Купалы

13247 16У перыяд з 5 па 19 лютага 2016 года ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы праходзіла спартакіяда сярод работнікаў ВНУ «Маё здароўе ў маіх руках». Спаборніцтвы праводзіліся па сямі відах спорту: баскетбол, валейбол, міні-футбол, настольны тэніс, плаванне, шашкі і шахматы.

У спаборніцтвах прынялі ўдзел 6 каманд. У іх увайшлі прадстаўнікі структурных падраздзяленняў універсітэта і рэктарата, супрацоўнікі факультэтаў, Гуманітарнага і Тэхналагічнага каледжаў ГрДУ імя Янкі Купалы.

Па выніках спаборніцтваў першае месца заняла каманда рэктарата і структурных падраздзяленняў, якая атрымала перамогу ў гульнях па настольным тэнісе, стала другой у спаборніцтвах па валейболе, баскетболе і міні-футболе, трэцяй – по плаванню і шахматах, чацвёртай –у спаборніцтвах па шашках.

На другім месцы апынулася каманда прадстаўнікоў факультэта фізічнай культуры, педагагічнага факультэта і інжынерна-будаўнічага факультэта. Супрацоўнікі ўніверсітэта двойчы атрымалі перамогу - у спаборніцтвах па плаванні і валейболе, занялі трэцяе месца ў турнірах па баскетболе і міні-футболе, чацвёртае месца - па настольным тэнісе, пятае - па шахматах і шостае - у спаборніцтвах па шашках.

На трэцім месцы - каманда супрацоўнікаў факультэта эканомікі і кіравання, факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання, філалагічнага факультэта і ваеннага факультэта. Прадстаўнікі факультэтаў занялі першае месца ў гульні па міні-футболе, другое - у спаборніцтвах па плаванні, трэцяе - турніры па тэнісе, два чацвёртых месца ў спаборніцтвах па шахматах і баскетболе, два пятыя - у спаборніцтвах па шашках і валейболе.

Чацвёртае месца было прысуджана камандзе супрацоўнікаў факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму, факультэта мастацтваў і дызайну, факультэта біялогіі і экалогіі і юрыдычнага факультэта, пятае - супрацоўнікам факультэта матэматыкі і інфарматыкі, факультэта псіхалогіі і фізіка-тэхнічнага факультэта, шостае - прадстаўнікам факультэта даўніверсітэцкай падрыхтоўкі, Гуманітарнага і Тэхналагічнага каледжаў ГрДУ імя Янкі Купалы.