Надрукаваць гэтую старонку
Чацвер, 09 Лістапад 2023 16:01

У ГрДУ імя Янкі Купалы адбудуцца Купалаўскія чытанні

photo 5359816029892628796 yРэспубліканскія Купалаўскія чытанні пройдуць 17 лістапада і збяруць удзельнікаў не толькі з Беларусі, але і замежжа. Канферэнцыя стала знакавай падзеяй у календары ГрДУ імя Янкі Купалы.

Удзельнікі канферэнцыі абмяркуюць творчасць Янкі Купалы ў кантэксце сусветнай літаратуры. Таксама навукоўцы пагавораць аб асобе вялікага паэта ў беларускім літаратуразнаўстве, абмяркуюць праблемы купалазнаўства ў вышэйшай і сярэдняй школе. Важнай тэмай стане пазіцыянаванне імя Янкі Купалы ў сучаснай інфармацыйнай прасторы. Акрамя таго, вучоныя звернуцца да актуальных праблем сучаснага мовазнаўства і літаратуразнаўства.

Студэнты і выкладчыкі ўніверсітэта, які носіць імя беларускага песняра, заўсёды шануюць памяць Янкі Купалы. І робяць гэта не толькі ў знак павагі, але і каб зразумець мастацкі свет знакамітага паэта і наблізіцца да ажыццяўлення сваіх летуценняў і імкненняў. Бо, у жыццёвым і творчым шляху Янкі купалы можна знайсці шмат падказак і прыкладаў дастойнай працы.

Падрабязней з праграмнай канферэнцыі можна азнаёміцца ТУТ.