Надрукаваць гэтую старонку
Чацвер, 09 Лістапад 2023 14:15

Купалаўцы паўфіналісты чэмпіянату свету па праграмаванні

photo 5357298294293909703 yДзве каманды Купалаўскага ўніверсітэта выйшлі ў паўфінал Чэмпіянату свету па праграмаванні сярод студэнтаў 2023/2024 сезона. У 1/4 этапа чэмпіянату ўдзельнічалі 74 каманды і Беларусі, і Калінінграда.

ГрДУ імя Янкі Купалы прадстаўлялі 5 каманд. Каманда «Grodno_SU #1» заняла 5 месца, атрымала дыплом 1 ступені і стала лепшай рэгіянальнай камандай Рэспублікі Беларусь. У складзе каманды былі Алена Вярцінская, студэнтка 1 курса факультэта эканомікі і кіравання, Уладзілен Лакцевіч, магістрант факультэта эканомікі і кіравання, Аляксей Карлюк, студэнт 2 курса факультэта матэматыкі і інфарматыкі.

Каманда «Grodno_SU #4» заняла 28 месца, заваяваўшы дыплом 3 ступені. У складзе каманды: Ягор Цыбін, студэнт 1 курса факультэта матэматыкі і інфарматыкі, Мікалай Зданчук, магістрант факультэта эканомікі і кіравання, Аляксандр Малышка, студэнт 1 курса факультэта матэматыкі і інфарматыкі. Абедзве гэтыя каманды прайшлі адбор у фінальныя спаборніцтвы Паўночнай Еўразіі ICPC, якія адбудуцца ў снежні гэтага года ў Санкт-Пецярбургу.

Дыплом 3 ступені таксама заваявала каманда ў складзе Ягора Багатырэвіча, студэнта 3 курса факультэта матэматыкі і інфарматыкі, Івана Скрыпінскага, студэнта 2 курса факультэта матэматыкі і інфарматыкі, і Глеба Выскварка, студэнта 1 курса факультэта матэматыкі і інфарматыкі.

Варта адзначыць, што магістранты факультэта эканомікі і кіравання Уладзілен Лакцевіч і Мікалай Зданчук з'яўляюцца ўладальнікамі Гранд-прэміі з уручэннем нагруднага знака «Лаўрэат спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы здольных вучэнцаў i студэнтаў».

Алена Вярцінская паступіла ў 2023 годзе ў Купалаўскі ўніверсітэт на спецыяльнасць «Інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі» без уступных іспытаў як уладальнік дыплома III ступені на 12-ай Еўрапейскай матэматычнай алімпіядзе для дзяўчат, Аляксандр Малышка паступіў на спецыяльнасць «Кібербяспека» без уступных іспытаў як уладальнік дыплома III ступені рэспубліканскай алімпіяды па вучэбным прадмеце «Фізіка». Глеб Выскварка скарыстаўся льготай паступлення без уступных іспытаў у рэгіянальныя універсітэты як уладальнік дыплома I ступені III (абласнога) этапа рэспубліканскай алімпіяды па вучэбным прадмеце «Інфарматыка» і абраў спецыяльнасць «Праграмная інжынерыя». А Ягор Цыбін з'яўляецца пераможцам Шматпрофільнай алімпіяды Купалаўскага ўніверсітэта 2023 года па вучэбным прадмеце «Матэматыка» і быў залічаны без уступных іспытаў на спецыяльнасць «Прыкладная матэматыка».