Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 03 Лістапад 2023 14:24

Купалаўцы сталі лаўрэатамі VI Рэспубліканскага конкурсу-фестывалю творчасці "Roskvit.by"

изображение viber 2023 11 02 13 23 18 524Шматжанравы фестываль творчасці прайшоў з 31 кастрычніка па 1 лістапада ў Магілёве.

Народны хор "Вяснянка" Гуманітарнага каледжа Купалаўскага ўніверсітэта стаў лаўрэатам II ступені VI Рэспубліканскага конкурсу-фестывалю творчасці "Roskvit.by".

Конкурс прайшоў у 5 намінацыях: вакальная, харэаграфічная, інструментальная, тэатральная і выяўленчая творчасць.

Для кожнага творчага калектыву было важна паказаць свой талент знакамітаму журы, рэжысёрам, прадзюсерам, прадстаўнікам культуры і ўладам горада.

Купалаўцы паказалі выдатны вынік і былі адзначаны дыпломам лаўрэата ІІ ступені ў намінацыі "Акадэмічны вакал".

Віншуем лаўрэатаў і жадаем новых творчых здзяйсненняў!