Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 22 Люты 2016 11:57

Студэнты ГрДУ імя Янкі Купалы занялі другое месца на рэспубліканскай універсіядзе па валейболе-2016

13244 2 На базе Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі прайшлі фінальныя спаборніцтвы рэспубліканскай універсіяды па валейболе сярод мужчынскіх каманд у групе «А».

У спаборніцтвах прынялі ўдзел 96 студэнтаў з 8 ВНУ краіны. Сярод іх - спартсмены Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

У фінальных гульнях купалаўцы атрымалі перамогу над камандай Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта з лікам 3:1, а таксама над спартсменамі з Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны з лікам 3:0. У завяршальным паядынку з камандай Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры студэнты нашай ВНУ саступілі сапернікам з лікам 1:3.

Па выніках рэспубліканскай універсіяды па валейболе сярод мужчынскіх каманд у групе «А» каманда ГрДУ імя Янкі Купалы заняла другое месца. У яе склад увайшлі студэнт факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання Віктар Пелудзь, студэнты юрыдычнага факультэта Юрый Аўдзеенка, Аляксандр Бардачоў, Дзмітрый Клюкевіч, студэнты факультэта фізічнай культуры Ягор Азаронак, Дзмітрый Арцукевіч, Валерый Багушэвіч, Валянцін Буцкевіч, Уладзіслаў Дульнеў, Дзмітрый Кумаса, Аляксей Шайко і Андрэй Шыла. Трненер каманды - старшы выкладчык кафедры фізічнага выхавання і спорту Станіслаў Тадэвушавіч Лісоўскі.

Варта адзначыць, што адным з лепшых гульцоў турніру быў прызнаны студэнт 4 курса факультэта фізічнай культуры Дзмітрый Кумаса.

Пераможцамі спаборніцтваў сталі прадстаўнікі БДУФК, трэцяе месца - у каманды БНТУ.