З прывітальным словам да прысутных звярнулася рэктар універсітэта Ірына Кітурка і пажадала навуковых дасягненняў. Ад імя навуковых кіраўнікоў маладых даследчыкаў павіншаваў загадчык кафедры педагогікі і сацыяльнай работы Віктар Таранцей.
У адрас кіраўніцтва ўніверсітэта і навуковых кіраўнікоў з падзячнымі словамі выступіла аспірантка Вольга Чэх.
11 выпускнікоў аспірантуры будуць працаваць у структурных падраздзяленнях ГрДУ імя Янкі Купалы, астатнія 7 – ва ўніверсітэтах горада Гродна і ўстановах Гродзенскай вобласці.