Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 22 Люты 2016 11:50

Студгарадок: лекцыю «Пра жанчыну і рэпрадуктыўнае здароўе» правялі для студэнтак інтэрната № 5 ГрДУ імя Янкі Купалы

13239 2Прафілактычная гутарка са студэнткамі прайшла ў інтэрнаце № 5 ГрДУ імя Янкі Купалы. Перад дзяўчатамі з лекцыяй «Пра жанчыну і рэпрадуктыўнае здароўе» выступіў акушэр-гінеколаг жаночай кансультацыі № 5 г. Гродна Мікалай Мікалаевіч Гулько.

У ходзе гутаркі ўрач распавёў пра праблемы, якія ўзнікаюць пры нядбайным дачыненні жанчын да рэпрадуктыўнага здароўя, а таксама акцэнтаваў увагу дзяўчат на галоўных духоўных каштоўнасцях чалавека ва ўзаемаадносінах мужчыны і жанчыны  - павазе і любові.

Сустрэча была накіравана на выхаванне гігіенічнай і духоўнай культуры ў дзяўчат, навучанне навыкам, якія спрыяюць захаванню і ўмацаванню рэпрадуктыўнага здароўя.