Надрукаваць гэтую старонку
Серада, 01 Лістапад 2023 10:56

Купалаўскі ўніверсітэт актыўна дзеліцца з выкладчыкамі Какандскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя Мукімі інавацыйнымі метадамі і тэхналогіямі навучання

IMG 100131 кастрычніка слухачы курсаў павышэння кваліфікацыі «Тэхналогіі павышэння якасці выкладання і навучання ва ўніверсітэтах» з Узбекістана наведалі Навукова-тэхналагічны парк ГрДУ імя Янкі Купалы.

На базе Навукова-тэхналагічнага парка ГрДУ імя Янкі Купалы ўдзельнікаў курсаў павышэння кваліфікацыі з Какандскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя Мукімі пазнаёмілі з магчымасцямі і інструментамі для развіцця інавацыйнай дзейнасці, з падыходамі пры падрыхтоўцы школьнікаў да паступлення ва ўніверсітэт на інжынерныя спецыяльнасці і фарміраванні асноў інжынернага мыслення, расказалі аб тэхналогіях навучання студэнтаў інжынерных спецыяльнасцей.

Спікерамі выступілі дырэктар Навукова-тэхналагічнага парка імя Янкі Купалы Аляксандр Васілевіч і загадчык кафедры электратэхнікі і электронікі Андрэй Герман.

Сваімі ўражаннямі аб знаходжанні ў Купалаўскім універсітэце падзяліўся адзін з удзельнікаў курсаў па павышэнні кваліфікацыі – дацэнт кафедры педагогікі Какандскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя Мукімі Уткір Жумакузіевіч Йулдошаў:

З Гродзенскім дзяржаўным універсітэтам імя Янкі Купалы мы былі знаёмыя завочна, ведалі, што гэта адзін з вядучых універсітэтаў Беларусі, што ён паспяхова прайшоў міжнародную акрэдытацыю. А зараз у нас ёсць магчымасць убачыць на свае вочы шэраг прынцыпаў, якія прывялі ўніверсітэт да поспеху. Мы непасрэдна ўдзельнічаем у навучальным і навукова-даследчым працэсе, вывучаем магчымасці для раскрыцця творчага, навуковага патэнцыялу, інтэлектуальнага развіцця студэнтаў і выкладчыкаў. У нас вельмі яскравыя ўражанні ад узроўню развіцця ўніверсітэта, ад горада і яго людзей. Мы атрымліваем вялікі аб'ём інфармацыі, вывучаем досвед, які будзем перадаваць выкладчыкам Кокандзкага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя Мукімі па вяртанні дадому.

Як расказала начальнік УМУ Марына Калоцэй, Купалаўскі ўніверсітэт выбудоўвае эфектыўныя стратэгічныя партнёрскія адносіны з ВНУ Узбекістана. Пры гэтым універсітэт не толькі рэалізуе сумесныя адукацыйныя праграмы па падрыхтоўцы ўзбекскіх студэнтаў і сумесныя навуковыя даследаванні, але і выйшаў на прынцыпова новы ўзровень узаемадзеяння, што дасць магчымасць яшчэ больш умацавацца на ўзбекскім рынку адукацыйных паслуг.

Арганізоўваючы ўпершыню курсы па павышэнні кваліфікацыі для ўзбекскіх калег, мы паставілі для сябе мэту - перасягнуць чаканні слухачоў. Сёння мы дзелімся тэхналогіямі павышэння якасці навучання ва універсітэце ў сучасных умовах. У рамках курсаў мы не толькі транслюем свой досвед у навакольнае асяроддзе, але і вызначаем кропкі, якія стануць у далейшым асновай для нашага развіцця, – адзначыла Марына Калоцэй.

Праграма курсаў павышэння кваліфікацыі выкладчыкаў складаецца з чатырох модуляў: культура якасці, інавацыйныя метады і тэхналогіі навучання, псіхалагічныя аспекты ўзаемадзеяння выкладчыка і студэнта, праектаванне адукацыйных праграм. Слухачы курсаў удзельнічаюць у майстар-класах і трэнінгах, праектах і дыскусіях, сустрэчах са спецыялістамі на факультэтах, а таксама знаёмяцца з асаблівасцямі беларускай культуры.

Нагадаем, у Купалаўскі ўніверсітэт у рамках дамовы аб супрацоўніцтве паміж універсітэтамі дзвюх краін – Беларусі і Узбекістана – прыбыла дэлегацыя з 12 чалавек Кокандскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя Мукімі для навучання на курсах павышэння кваліфікацыі «Тэхналогіі павышэння якасці выкладання і навучання ва ўніверсітэтах». Курсы па павышэнні кваліфікацыі для выкладчыкаў з Узбекістана пачаліся 23 кастрычніка і прадоўжацца па 23 лістапада.