Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 01 Лістапад 2023 09:17

Купалавец-сярэбраны прызёр па Кіакушынкай каратэ

rffhntНавучэнка Гуманітарнага каледжа ГрДУ імя Янкі Купалы Валерыя Бандалоўская паказала бліскучы вынік на Адкрытым першынстве Рэспублікі Беларусь па Кіакушынкай каратэ, прысвечанае памяці Іллі Гранкоўскага.

28 кастрычніка адбылося Адкрытае першынство Рэспублікі Беларусь па Кіокушынкай каратэ, прысвечанае памяці Іллі Гранкоўскага. Турнір аб'яднаў больш за 250 спартсменаў з Мінска і Мінскага раёна, Гродна, Слоніма, Полацка, Арэхава-Зуева (Расійская Федэрацыя). Арганізатарам спаборніцтваў выступіла Беларуская рэспубліканская федэрацыя Кіокушынкай каратэ «ІКА 1».

Валерыя Бандалоўская, навучэнка Гуманітарнага каледжа спецыяльнасці «Навучанне фізічнай культуры», заняла 2-е месца ў катэгорыі «Кумітэ» 14-15 гадоў.

Валерыя паказала не толькі высокі ўзровень падрыхтоўкі, але і дзівоснае майстэрства ў выкананні тэхнічных элементаў і камбінацый. Яна прадэманстравала непераўзыдзеныя навыкі падчас спаборніцтваў, уразіўшы як гледачоў, так і суддзяў.

Удзел у такім прэстыжным спаборніцтве патрабуе вялізнай самааддачы. Дзяўчына не толькі даказала сваю адданасць каратэ, але і паказала сваю сілу волі і настойлівасць у дасягненні пастаўленых мэт. Яе намаганні і праца абавязкова заслугоўваюць асаблівага прызнання і захаплення.

Віншуем Валерыю Бандалоўскую з бліскучым вынікам на Адкрытым першынстве Рэспублікі Беларусь па Кіокушынкай каратэ! Яе дасягненне з'яўляецца выдатным прыкладам для студэнтаў і натхненнем для ўсіх, хто жадае атрымаць поспех у спорце і дасягнуць вышынь у сваёй дзейнасці. Пажадаем ёй далейшых поспехаў і няхай яе працы заўсёды пакідаюць яркі след у гісторыі каратэ.