Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 31 Кастрычнік 2023 15:49

Тэнісныя ракеткі да бою: у Купалаўскім універсітэце прайшлі спаборніцтвы па настольным тэнісе.

photo 5321042753066488638 yУ рамках круглагадовай спартакіяды 2023/2024 года сярод навучэнцаў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы прайшлі спаборніцтвы па настольным тэнісе.

25 і 26 кастрычніка ў Купалаўскім універсітэце адбыліся спаборніцтвы па настольным тэнісе сярод студэнтаў.

Падчас спаборніцтваў купалаўцы розных факультэтаў спаборнічалі за званне лепшага ў настольным тэнісе. Спартсмены прадэманстравалі высокі ўзровень падрыхтоўкі і прафесіяналізму.

Тэніс - гэта гульня, якая патрабуе высокай хуткасці і рэакцыі, фізічнай актыўнасці. Гулец павінен мець добрую цягавітасць і ўмець стратэгічна думаць, аналізаваць гульню суперніка і разумець яго слабыя і моцныя бакі.

Так, па выніках дынамічнай гульні месцы сярод мужчынскіх каманд размеркаваліся наступным чынам: першае месца заняў факультэт гісторыі, камунікацыі і турызму, другое ў ваеннага факультэта і на трэцім месцы юрыдычны факультэт. Сярод жаночых каманд 1-ае месца заняў факультэт біялогіі і экалогіі, каманда факультэта матэматыкі і інфарматыкі на 2-ім месцы і на 3-ім месцы факультэт мастацтваў і дызайну.

Тыя, хто аказаўся за межамі пастамента, атрымалі каштоўны вопыт і бясконцую матывацыю для далейшых трэніровак.

Гэтыя спаборніцтвы сталі цудоўнай магчымасцю для студэнтаў праявіць свае моцныя бакі і ўмацаваць здаровы дух. Чакаем новых выклікаў, спартыўных дасягненняў і маляўнічых спаборніцтваў у наступным этапе круглагадовай спартакіяды!