Надрукаваць гэтую старонку
Аўторак, 31 Кастрычнік 2023 13:35

Адбылася абарона кандыдацкай дысертацыі супрацоўніка Купалаўскага ўніверсітэта

Неделевская25 кастрычніка 2023 года ў савеце па абароне дысертацый Д 02.01.03 пры Беларускім дзяржаўным універсітэце адбылася абарона дысертацыі старшага выкладчыка кафедры паліталогіі і сацыялогіі Ілоны Недзялеўскай на суісканне вучонай ступені кандыдата сацыялагічных навук па спецыяльнасці 22.00.01 – тэорыя, метадалогія і гісторыя сацыялогіі.

Тэма дысертацыі: "Метадалогія сацыялагічнага вывучэння няроўнасці ў навуцы ў кантэксце тэорыі поля П. Бурдзье". Навуковы кансультант: Аляксандр Данілаў, доктар сацыялагічных навук, прафесар, член-карэспандэнт НАН Беларусі, загадчык кафедры сацыялогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.