Надрукаваць гэтую старонку
Серада, 25 Кастрычнік 2023 12:10

Купалаўцы прымаюць удзел у XII Форуме ВНУ інжынерна-тэхналагічнага профілю Саюзнай дзяржавы

photo 5316700038619057479 yУдзел у форуме бяруць прафесар кафедры машыназнаўства і тэхнічнай эксплуатацыі аўтамабіляў Яўген Аўчыннікаў, аспірант 1-га года навучання факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання Алена Кузняцова і студэнт 1 курса інжынерна-будаўнічага факультэта Аляксей Аўчыннікаў. Падзея праходзіць на базе Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта з 24 па 27 кастрычніка.

Купалаўцы выступяць з дакладамі на семінары «Новыя матэрыялы для прамысловасці Саюзнай дзяржавы» ў секцыі «Прыярытэтныя напрамкі навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці ВНУ Саюзнай дзяржавы» па наступных напрамках праводзімых даследаванняў: «Пластычныя змазачныя матэрыялы, мадыфікаваныя графензмяшчальнымі часціцамі для аўтатрактарнай тэхнікі», «Электраіскрывыя нанакампазіцыйныя пакрыцці для цяжканагружаных вузлоў трэння», «Нанакампазіцыйныя вакуумныя пакрыцці для металаапрацоўчай прылады».

Дыстанцыйна ў рабоце секцыі «Развіццё інжынернай адукацыі ў Саюзнай дзяржаве» прымуць удзел студэнты і выкладчыкі кафедры інфармацыйных сістэм і тэхналогій фізіка-тэхнічнага факультэта, а ў рабоце секцыі «Маладзёжнае інавацыйнае прадпрымальніцтва» - начальнік Цэнтра трансферу тэхналогій універсітэта Алена Апякун.

Таксама ўдзельнікі Форума азнаёмяцца з распрацоўкамі навуковых арганізацый у галіне стварэння кампазіцыйных матэрыялаў і пакрыццяў для машынабудавання, транспарта, хімічнай прамысловасці і медыцыны.

Дарэчы, форум ВНУ праходзіць 12-ы раз, аднак статус афіцыйнага мерапрыемства Саюзнай дзяржавы прысвоены яму толькі сёлета. Гэта навукова - тэхнічная пляцоўка з году ў год садзейнічае культурнаму абмену, абмену вопытам паміж вышэйшымі навучальнымі ўстановамі, фарміраванню і ўмацаванню іміджу Саюзнай дзяржавы, папулярызацыі навукі і актывізацыі творчай дзейнасці сярод моладзі Саюзнай дзяржавы, якая навучаецца, стварае ўмовы для развіцця маладзёжнага інавацыйнага прадпрымальніцтва ў рамках Саюзнай дзяржавы. і пашырае ўзаемадзеянне паміж тэхнічнымі ВНУ Беларусі і Расіі.