Надрукаваць гэтую старонку
Аўторак, 24 Кастрычнік 2023 12:05

Рэктар ГрДУ імя Янкі Купалы прыняла ўдзел у Форуме рэктараў устаноў вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Узбекістан

photo 5314548809759575783 yФорум прайшоў упершыню і сабраў на базе Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі больш за 30 кіраўнікоў ВНУ краін-партнёраў. Удзел у падзеі прыняла рэктар Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Ірына Кітурка.

На пасяджэнні форуму з прывітальным словам выступіў першы намеснік Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Бахановіч. Ён зазначыў, што паспяховае супрацоўніцтва Беларусі і Узбекістана ў галіне адукацыі і навукі закладвае аснову для доўгатэрміновых адносін дзвюх краін.

Цяпер паміж установамі адукацыі Беларусі і Узбекістана падпісана больш за чатырыста прамых дагавораў аб супрацоўніцтве. У рамках дагавораў рэалізуецца шэраг двухбаковых навуковых і адукацыйных праектаў, вядзецца работа па стварэнню сумесных адукацыйных праграм, функцыянуюць сумесныя факультэты.

У рамках форуму было падпісана больш за 20 двухбаковых дагавораў. Купалаўскі ўніверсітэт падпісаў дагаворы аб супрацоўніцтве з Ташкенцкім дзяржаўным транспартным універсітэтам і Ташкенцкім універсітэтам інфармацыйных тэхналогій імя Алі Мухамада аль-Харэзмі.