Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 20 Кастрычнік 2023 14:42

У Купалаўскім універсітэце адбылася III Міжнародная канферэнцыя «Усходняя Еўропа: кантэксты сацыяльна-эканамічнага развіцця»

IMG 9110Удзел у навуковай падзеі прынялі ў вочным і дыстанцыйным фарматах 45 дакладчыкаў і садакладчыкаў з КНР, Расійскай Федэрацыі і Беларусі. Канферэнцыя была прысвечана 10-годдзю факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму і стала ўжо традыцыйным брэндам кафедры паліталогіі і сацыялогіі.

Удзельнікі канферэнцыі абмеркавалі сацыяльныя і культурныя аспекты мадэрнізацыйных працэсаў у эканоміцы краін Усходняй Еўропы, манетарныя практыкі насельніцтва і інвестыцыйныя паводзіны, асаблівасці развіцця прадпрымальніцтва ў краінах Усходняй Еўропы», механізмы трансфармацыя працы, прафесій ва ўмовах цыфравізацыі, прэкарызацыя занятасці, пытанні спажывецкіх паводзін насельніцтва краін Усходняй Еўропы , асаблівасці і праблемы развіцця рынкаў на тэрыторыі краін Усходняй Еўропы, некаторыя аспекты сацыяльна-эканамічнай структуры і мабільнасці насельніцтва краін Усходняй Еўропы.

Загадчык кафедры паліталогіі і сацыялогіі Віктар Ватыль зазначыў, што ў канферэнцыі ўдзел актыўна прымала моладзь, што не можа не радаваць.

–У нас выдатныя студэнты, якім не абыякавыя працэсы, якія адбываюцца ў свеце. Яны прымаюць актыўны ўдзел у навуковых даследаваннях складаных палітычных працэсаў, – расказаў Віктар Ватыль.

У якасці дакладчыкаў канферэнцыі выступілі прадстаўнікі Інстытута сацыялогіі НАН Беларусі, Беларуска-дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы г. Мінска, Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М.В. Ламаносава, Балтыйскага федэральнага ўніверсітэта імя І. Канта, Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта, Гродзенскага філіяла «БІП – Універсітэт права і сацыяльна-інфармацыйных тэхналогій, Брэсцкага дзяржаўнага музычнага каледжа ім. Г. Шырмы, Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта ім. А.С. Пушкіна, Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага каледжа, Гродзенскага дзяржаўнага політэхнічнага каледжа.

З прывітальным словам і пажаданнямі поспехаў у правядзенні канферэнцыі выступіў Андрэй Францавіч Праневіч, прарэктар па навуковай рабоце, кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт.